— Гэты мурал сімвалізуе нашу краіну. У кожнага народа ёсць свае каштоўнасці, гістарычная памяць і вера. З адкрыццём новага мурала наш раён стане яшчэ лепшым і прыгажэйшым, а горад будзе абаронены гэтымі моцнымі бусламі, якія нясуць у сабе любоў, дабро і павагу, — лічыць старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў.
Аўтары мурала — Канстанцін Пахомчык і Георгій Лойка.
— Мы з Канстанцінам задумалі такі роспіс дастаткова даўно, і калі паступіла такая прапанова, не змаглі адмовіцца, таму што тэма прывабная. Абыграць яе мы хацелі ў цёплым ключы, каб у гледачоў засталося станоўчае ўражанне. Нам здаецца, нешта ўдалося. Гэтыя вялікія, моцныя птушкі, якія лунаюць над сваім гняздом, — гэта запрашэнне гледача і турыстаў наведаць наш горад. Спадзяюся, што пасля адкрыцця гэтага мурала турыстаў у нашым горадзе будзе значна больш, — выказаў спадзяванне Георгій Лойка.
Мурал стаў часткай арт-праекта «Традыцыі дзеля будучыні» ад Беларусбанка.
Чытайце таксама:
«Высакароднае золата». Як аформяць вуліцы і плошчы Мінска да Дня народнага адзінства
Паглядзелі фільм «На іншым беразе». Расказваем сюжэт і тое, што пабачылі ў кінатэатры
У Полацку падчас раскопак на стадыёне знайшлі старажытны «квартал ювеліраў»





