Скрын відэа МУС

Скрын відэа МУС

Як заявілі ў МУС, затрыманы забеспячэнцы шэрагу холдынгаў і заводаў. Узбуджаныя крымінальныя справы ў дачыненні да сямі чалавек за атрыманне і дачу хабараў, а таксама пасярэдніцтва ў перадачы грошай. Агульная сума незаконных узнагароджанняў склала больш за 90 тысяч рублёў.

Назвы прадпрыемстваў, а таксама сутнасць карупцыйнай схемы не называліся.

Адначасова прэс-служба МУС паведаміла пра затрыманне начальніка і майстра рамонтна-механічнага цэха, а таксама інжынера па камплектацыі абсталявання аднаго з барысаўскіх прадпрыемстваў. Страты, якія яны нанеслі — каля 13 тысяч рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?