Выратавальнікі падзякавалі школьніку за праяўленую адвагу. Маме хлопчыка за выхаванне сына была ўручана Падзяка міністра.

Таксама прагучалі словы падзякі ад выратавальнікаў на адрас класнага кіраўніка і адміністрацыі школы.

Інцыдэнт, які мог скончыцца трагічна, здарыўся ў Слоніме 17 верасня. Двое хлапчукоў гулялі на будпляцоўцы. У нейкі момант грунт пад нагамі аднаго з іх абваліўся, і хлопчык апынуўся пад пластом пяску. Яўген не разгубіўся і прыйшоў таварышу на дапамогу. Ён вызваліў яго галаву і дыхальныя шляхі, а затым пабег да маці, каб выклікаць МНС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?