Міністр адукацыі Андрэй Іванец

Міністр адукацыі Андрэй Іванец

Дзмітрыя Семака затрымалі 6 ліпеня 2023 года і да суда змясцілі пад варту.

Па матэрыялах абвінавачання, 23 чэрвеня 2022 года ў 10:49 ён напісаў тэлеграм-каментар пра міністра па прозвішчы І. У гэтым каментары экспертыза знайшла «негатыўную ацэнку» міністра, выяўленую «ў ненарматыўнай форме маўленчага выказвання».

«Берасцейская вясна» праверыла спіс дзейных міністраў у Беларусі. З прозвішчам, якое пачыналася б з літары І, ёсць толькі міністр адукацыі Андрэй Іванец. Як мяркуецца, менавіта пра яго быў непахвальны каментар Семака.

А прысудам мужчыну сталі тры месяцы арышту і канфіскацыя тэлефона «як сродку здзяйснення злачынства».

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя выракі відэааператару Вячаславу Лазараву і яго жонцы Таццяне Пыцько 

42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца

У Лідзе прайшлі затрыманні на «Белтэкс Оптык», «Лакафарбе» і прадпрыемстве ЖКГ

У Лідзе затрымалі мужчыну і ягонага начальніка, які папярэдзіў пра небяспеку

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?