Здымкі кліпа праходзілі ў вёсцы Будзілава Віцебскага раёна. Удзел у запісе роліка бралі тры чалавекі — Віталь Храмцоў, Антон Шарамет і Максім Сухачоў.
Галоўныя ролі выканалі сам блогер Віталь bulbanews і Passat B3 яго сваякоў, паведамляе «Мінская праўда».
За суткі відэа сабрала больш за 620 тысяч праглядаў.
Кадр з кліпа
«Цяпер легенда мае трэк», — напісаў аўтар роліка.
Насамрэч «легенда ўжо мела трэк». У 2008 годзе Лявон Вольскі выпусціў песню «Пасат-універсал».





