Дзяніс Дзікун

Фота: сацсеткі

Да арышту Дзяніс Дзікун развіваў прыватны бізнэс — невялікую краму ў Светлагорску, а ў вольны час захапляўся футболам. Калі пачалася вайна, хлопец не змог застацца ўбаку: сумесна са сваякамі ён вырашыў перашкодзіць расійскай агрэсіі.

Жыццё Дзяніса змянілася 4 сакавіка 2022: яго затрымалі за падпал рэлейнай шафы на чыгуначным перагоне Жэрдзь — Астанкавічы.

Станцыя Жэрдзь

Станцыя Жэрдзь, дзе «рэйкавыя партызаны» ўчынілі дыверсію. Фота: railwayz.info

Як адзначаў СК, у выніку дзеянняў «рэйкавага партызана» святлафоры і стрэлачныя пераводы на гэтым напрамку былі прыведзены ў непрацоўны стан, што ўскладніла перакідку расійскай ваеннай тэхнікі ў Жытомірскую вобласць Украіны. Хлопца асудзілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса да 23 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Неўзабаве палітвязня этапавалі ў горацкую папраўчую калонію № 9, дзе яго адразу змясцілі ў штрафны ізалятар. Пасля заканчэння тэрміну Дзяніса перавялі ў атрад, але потым зноў адправілі ў ШІЗА. 21 чэрвеня 2023 года хлопец апынуўся ў памяшканні камернага тыпу — ПКТ.

Праз месяц сувязь з Дзянісам перарвалася. Незадоўга да гэтага ён скардзіўся брату на дрэннае самаадчуванне. «У мінулым у Дзяніса было некалькі аперацый на лёгкіх — з-за ўзніклага пнеўматоракса. Я баюся, што гэта магло паўтарыцца і ў калоніі» — кажа Зміцер.

Цяпер сваяк спрабуе дабіцца звестак аб лёсе брата — пакуль безвынікова.

Чытайце таксама:

«Брата 10 хвілін збівалі ў кватэры і выводзілі ў капюшоне, каб схаваць кроў». Як помсцілі «рэйкавым партызанам»

Хто яны — трое рэйкавых партызан, якім пагражаў расстрэлам СК

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
39

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?