Андрэй Андрэеў. Фота: сацсеткі

Андрэй Андрэеў. Фота: сацсеткі

26 верасня, цалкам адбыўшы пакаранне, на волю выйшаў палітзняволены Андрэй Андрэеў. Ён ураджэнец Гомеля, але затрыманы быў 2 сакавіка 2022 у Мінску, дзе працаваў інжынерам у «Белдзяржпраекце», піша «Гомельская вясна».

Андрэя Андрэева і Аляксандра Комара прызналі вінаватымі ў здзяйсненні «злачынства» па артыкуле 364 КК «гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і 29 жніўня 2022 года асудзілі на два гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

Усё іх «злачынства» палягала ў тым, што падчас антываеннага мітынгу, які праходзіў 27 лютага 2022 г. ў Мінску, маладыя людзі ішлі па ходніках насустрач цалкам экіпіраванаму салдату Міхаілу Круту, а той чамусьці пачаў адступаць.

Той самы момант 27 лютага 2022 года

Той самы момант 27 лютага 2022 года

На відэа, якое зафіксавала гэты выпадак, бачна, што маладыя людзі ішлі на вялікай адлегласці ад салдата, нічога не прадпрымалі: не абражалі, агрэсіўна не паводзіліся. Гэта не зашкодзіла суддзі Мінскага гарадскога суда Дзіне Кучук прызнаць іх вінаватымі і адправіць у калонію.

Палітвязень адбываў пакаранне ў магілёўскай калоніі.

Чытайце таксама:

Мужчынам, якія ішлі на сілавіка падчас антываеннага мітынгу, прысудзілі калонію. Пасля затрымання іх катавалі

Палітзняволены Алег Чычыкайла выйшаў на волю

Выйшаў на волю палітвязень Сімон Канцэвіч

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?