Скрын відэа з сацсетак

Скрын відэа з сацсетак

Ролік, пра які ідзе гаворка, набраў амаль 450 тысяч праглядаў. Яго запісалі Ігар і Кацярына Юрчанкі, бацькі 21-гадовага хлопца Сяргея, які адбывае васьмігадовы тэрмін у бабруйскай ПК-2. Беларус прызнаны вінаватым у распаўсюдзе наркатычных сродкаў пры пэўных абцяжарвальных абставінах (ч. 3 арт. 328 КК Беларусі).

Бацька Сяргея пачынае расказ пра спатканне тым, што «яны трапілі ў казку» і іх сын цяпер пасталелы. Яго маці дадае, што ў сына «такія бітухі». Але больш Ігара Юрчанку ўразілі ўмовы ў калоніі. «Мы ў натуры трапілі ў гатэль, дзе з таго, што гэта турма, было відаць толькі па кратах на вокнах, але яны аформленыя так акуратна і прыгожа, што словам не перадаць».

Кацярына ў захапленні расказвае, што ў калоніі ёсць жывы куток, выхад на двор з лаўнж-зонай і шашлычная. Таксама бацькоў хлопца ўразіла, што ў калоніі ўсе пасцелі чыстыя, ёсць посуд, тэлевізар.

@yurcha78 После свидания с сыном в тюрьме ИК-2 г. Бобруйск. Море эмоций - и все позитивные. Не дай Бог никому там оказаться, но условия содержания людские и Сын красавчик! @Екатерина Премудрая ♬ оригинальный звук - yurcha.78

Ігар падсумоўвае: «Не дай Бог нікому сюды трапіць, але па форме ўтрымання, па тым, што кажа Сяргей, усё як мае быць. Адміністрацыя ПК-2, ад усёй душы дзякуем за такое ўтрыманне нашых дзяцей». Маці зняволенага адзначае, што ў яго ў галаве цяпер правільныя дарослыя думкі, і бацькі не маглі яго наслухацца — што цалкам зразумела, улічваючы, як рэдка вязням дазваляюць бачыцца і гутарыць з роднымі. Адсюль, магчыма, і вялікая радасць бацькоў Сяргея. 

Ігар размясціў гэты ролік і ў сваіх сацсетках, і адзін з карыстальнікаў выказаў гіпотэзу, што бацькоў прымусілі гэта сказаць. Некаторыя сваякі зняволеных ідуць на кампрамісы з сумленнем, каб дабіцца паслаблення рэжыму для сваіх родных.

Многія карыстальнікі, аднак, не падтрымалі энтузіязму Ігара і Кацярыны. Вось некалькі папулярных каментароў.

«То-бок раіце?»

«З відэа выходзіць, што турма дала сыну тое, чаго не змаглі даць бацькі…»

«Я ў шоку ад гэтых бацькоў».

«Што я толькі што паглядзеў… такія бываюць бацькі…»

«Аж захацелася пасядзець, так усё па-хатняму:)».

Ігар Юрчанка мае каля 2,5 тысячы падпісчыкаў у тыктоку і амаль 9 тысяч падпісчыкаў у інстаграме. У профілі мужчына падпісаны як саўладальнік кампаніі, што прадае гідраізаляцыйны матэрыял, а таксама матывацыйны прамоўца, блогер пра дабро, каханне да Кацярыны і карысныя звычкі. Вось пра што былі некаторыя з яго апошніх ролікаў: «Быць адной не страшна», «Жанчыну пасля 30 можна здзівіць толькі каханнем», «Не існуе адносінаў без сварак і крыўдаў».

У сваім акаўнце мужчына асвятляў і справу Сяргея. Юрчанку-малодшага затрымалі 27 верасня 2022-га, да суда ён знаходзіўся ў жодзінскай турме. Ігар з першых дзён запусціў збор грошай на адваката, а таксама публікаваў перапіску з сынам, кадры збору перадач, хваляванняў жонкі. Бачна, што бацькі Сяргея цяжка перажывалі яго затрыманне і сутыкаліся з асаблівасцямі беларускай турэмнай сістэмы, напрыклад, нейкі час не атрымлівалі ад хлопца лістоў.

Мужчына шмат пісаў пра тое, што пасля суда Сяргей быццам мусіць паехаць дахаты, але ж 23 лютага Сяргея асудзілі на восем гадоў зняволення. 

Нядаўна паведамлялася, што ў бабруйскай калоніі ўскладняюцца ўмовы для вязняў. З 1 кастрычніка колькасць тэлефонных званкоў, якія асуджаныя могуць рабіць дадому, скароціцца да трох на месяц. Калі цяпер вязні тэлефануюць сваякам раз на тыдзень, то з наступнага месяца перыядычнасць будзе толькі адзін раз на дзесяць дзён. Калі цяпер асуджаныя могуць патэлефанаваць двум-тром абанентам па чарзе (напрыклад, бацькам і жонцы), то ў будучыні можна будзе набраць толькі адзін нумар, за чым будуць сачыць кантралёры калоніі.

Правілы адбывання пакарання ў бабруйскай ПК-2 сталі ўзмацняцца з пачатку верасня, пасля таго як быў прызначаны новы начальнік аператыўна-рэжымнага аддзела ўстановы.

У бабруйскай калоніі пагаршаюць умовы ўтрымання вязняў

«А теперь давайте еще раз, на нормальном языке». Што адбывалася з Алесем Пушкіным за кратамі

«Жыву ў турэмнай няволі, а душа на волю просіцца». Палітвязень Уладзімір Гундар у калоніі піша біблейскія складнікі

Клас
5
Панылы сорам
52
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
19

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?