Кветкі і фота кіраўнікоў вагнераўцаў на плошчы Паўстання ў Гомелі
Галоўная спецыялістка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама Вольга Антоненка паведаміла, што яна, маўляў, наогул нічога не ведае пра гэту сітуацыю:
«Я толькі ўчора выйшла з адпачынку і не ведаю, што было ўчора. Ператэлефануйце, калі ласка, пазней».
У той жа час намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і маладзёжнай палітыкі Гомельскага аблвыканкама Максім Фралоў паведаміў, што акцыя, прысвечаная вагнераўцам на плошчы Паўстання, у Гомельскім аблвыканкаме не ўзгаднялася. І выказаў сумнеў, што яе маглі ўзгадніць у Гомельскім гарвыканкаме.
На пытанне, ці будзе міліцыя шукаць аўтараў «мемарыяла» на месцы помніка савецкім воінам, чыноўнік адказаў: «Так, калі акцыя няўзгодненая, іх будзе шукаць міліцыя».
Чытайце таксама:
Пуцін прапанаваў вагнераўцам новага кіраўніка
Вагнераўцы з Беларусі вярнуліся ваяваць ва Украіну
Затрымалі мужчыну, які негатыўна выказаўся пра чалавека з шаўронам «Вагнера»
Вагнераўцы заявілі, што працягваюць працу на беларускім кірунку





