Фота: Наша Ніва
29 верасня ў Лельчыцах на поўдні Гомельскай вобласці паветра прагрэлася да 26,5 градуса цяпла. Ранейшы гістарычны максімум быў зарэгістраваны тамсама ў 1988 годзе (25,1).
Перапісаны рэкорды на 44 з 48 метэастанцый, за якімі вядзецца назіранне (92%), у тым ліку ў сталіцы і чатырох абласных цэнтрах.
Чатыры з 44 перапісаных рэкордаў адносяцца да 1965 года, шэсць — да 1981-га, 13 — да 1988-га, адзін — да 1999-га, 19 — да 2007-га, адзін — да 2012-га.
Напярэдадні, 28 верасня, абнавіўся абсалютны максімум дня, які трымаўся з 1942 года (26,6 градуса ў Брэсце супраць 25,8 у Пінску). А з пачатку верасня зарэгістраваныя 163 тэмпературныя рэкорды.
1 кастрычніка стане халадней.
Умовы надвор'я будзе вызначаць франтальны раздзел, пахаладанне прынясуць вятры з Балтыкі. Уначы на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Днём пераважна без ападкаў. Ноччу +7..+13°С, днём +14…+20°С. У Мінску чакаецца +15..+17°С
У панядзелак без ападкаў. Ноччу +4.. +9°С, месцамі да +12°С, днём +14..+20°С. У Мінску +16°С.





