Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, сёння каля 06:40 23-гадовы кіроўца электрамабіля сэрвісу «Яндэкс. Таксі» на вуліцы Маякоўскага, не справіўся з кіраваннем і выехаў на раздзяляльную паласу. Машына пашкодзіла стойку дарожнага знака, пратараніла бетонную апору чыгуначнага моста. Ад удару аўто адкінула на смеццявоз.

Кіроўца таксоўкі атрымаў траўмы і быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.

На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?