Па словах кіраўніка заказніка, незвычайная знаходка была зроблена падчас рэйду, калі аглядалі мясціны вырастання рэдкіх відаў раслін і шукалі новыя.
«Падчас маніторынгу было заўважана некалькі лісічак незвычайнай афарбоўкі — цёмнай. Ужо па-за лесам з дапамогай сучасных тэхналогій высветлілі, што гэты грыб вельмі падобны да вароначніка рожкападобнага, які зʼяўляецца рэдкім для Беларусі», — адзначыў суразмоўца.
Ва ўстанове кажуць, што цяпер знойдзенае месца ўзялі пад кантроль і будуць далей вывучаць.





