Леанід Карабейнікаў. Фота з фэйсбука

Леанід Карабейнікаў. Фота з фэйсбука

Беларускі плывец Леанід Карабейнікаў стаў пераможцам марафонскага заплыву SulakRace ў Сулакскім каньёне ў Дагестане, які з'яўляецца самым глыбокім у Еўропе, піша БелТА.

Спартсмен з Оршы праплыў дыстанцыю працягласцю 27 км за 7 гадзін 1 хвіліну і 28 секунд — гэта рэкорд заплыву, які ладзіўся ўжо пяты раз. Асаблівасць гэтага цяжкага заплыву ў тым, што на працягу 20 км плыўцам даводзіцца плыць супраць плыні ракі, і гэта вельмі складана.

На дыстанцыі 11,5 км другім фінішаваў мінчук Аляксандр Маковіч, які паказаў вынік 2 гадзіны 46 хвілін і 50 секунд. Год таму ён быў пераможцам на гэтай дыстанцыі. Гэтым разам першынстваваў Артурас Кантаўскас з Санкт-Пецярбурга. Яшчэ адзін беларускі спартсмен Дзяніс Бында з Мінска заняў трэцяе месца на дыстанцыі 3,6 км (вынік — 1 гадзіна 6 хвілін 56 секунд). Перамог тут Сяргей Калычаў з Самары.

Сулакскі каньён. Фота: Wikimedia Commons

Сулакскі каньён. Фота: Wikimedia Commons

SulakRace уваходзіць у марафонскую серыю Grand Swim Series разам з заплывамі на Байкале (35 км), Ісык-Кулі (45 км), Балхашы (38 км), у Балтыйскім моры недалёка ад Куршскай касы (35 км) і іншымі.

Глыбіня Сулакскага каньёна дасягае 1920 м, гэта на 63 м глыбей за Гранд-Каньён у ЗША і возера Байкал, максімальная глыбіня якога 1642 м.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?