Надзея Артымовіч. Фота: Павел Грэсь

Надзея Артымовіч. Фота: Павел Грэсь

Надзея Артымовіч нарадзілася 8 лютага 1946 года ў Аўгуставе, а яе дзяцінства прайшло ў Бельску Падляшскім, дзе яна хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі ліцэй імя Тарашкевіча.

У 1965-1967 гады вывучала рускую філалогію на настаўніцкіх курсах у Беластоку, затым беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, які скончыла ў 1972 годзе.

Жыла і працавала (у тым ліку перакладчыцай) у Варшаве. Была сябрам Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і Саюза польскіх пісьменьнікаў.

Пасля выхаду на пенсію жыла ў Бельску Падляскім.

Паэтычны дэбют Надзеі Артымовіч адбыўся ў газэце «Ніва» («Ой, ляцелі гусі») у 1970 годзе.

Надзея Артымовіч выпусціла наступныя зборнікі паэзіі:

  • «We śnie w bólu słowa» (1979)
  • «Роздумы» (1981)
  • «Сезон у белых пейзажах» (1990)
  • «З неспакойных дарог» (1993)
  • «Дзьверы» (1994, разам з Алесем Разанавым)
  • «Лагодны час» (1998)
  • «Адплывае спакойнае неба» (1999)

Чытайце таксама:

Памёр акцёр Майкл Гэмбан, вядомы па ролі Дамблдара

Памёр прафесар БДУІР і былы рэктар універсітэта Віктар Ільін

Памерла дачка беларускай рэжысёркі Дар'і Жук

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
18
Абуральна
0