Падчас разгляду матэрыялаў крымінальнай справы стала вядома тое, што прычынай абразы старшага следчага Сенненскага раённага аддзела Следчага камітэта маёра юстыцыі Аляксандра Гарнака стаў дрэнны настрой Паўла, які настаў пасля таго, як ён даведаўся пра неспрыяльныя вынікі аналізаў па сваім захворванні.

Знаходзячыся ў прыгнечаным стане, асуджаны ў сацыяльнай сетцы «Укантакце», як паведамляецца, у адной з суполак напісаў абразлівы каментар на адрас аднаго з супрацоўнікаў мясцовага следчага органа. Адносна гэтага каментара была распачата справа па арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) КК РБ і быў вынесены прысуд.

Вядома, што таго ж Паўла Якубовіча цягам толькі гэтага года ўжо два разы судзілі па адміністрацыйных артыкулах. Гэты прысуд для мужчыны ўжо трэці.

3 красавіка суддзя Людміла Талай за фотаздымкі з БЧБ-сцягам «Укантакце» аштрафавала яго на 370 рублёў, а 6 ліпеня суддзя Іна Досава за падпіску на «экстрэмісцкі» канал у тым жа «Укантакце» і публікацыю бела-чырвона-белых выяў у «Фэйсбуку» пакарала яго штрафам у памеры 1850 рублёў.

Чытайце таксама:

У Гомелі асудзілі на пяць гадоў мясцовага прадпрымальніка-палітвязня

«Мне не сорамна ні за адну секунду свайго жыцця». Журналіст Павел Мажэйка патлумачыў матывы паводзін на судзе

Гродзенскага святара аштрафавалі за падпіску на інстаграм земляка і забралі тэлефон

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
21