Фота: «Украінская праўда»

Фота: «Украінская праўда»

Падчас ракетнага ўдару па кавярні-краме ў в. Граза Купянскага раёна Харкаўскай вобласці Украіны загінулі ўдава і сын вайскоўца, памінкі якога ладзілі пасля перапахавання, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

Дагэтуль вайсковец быў пахаваны ў Дняпры, а сваякі хацелі перапахаваць яго ў вёсцы Граза, адкуль ён быў родам. Пахаванне ладзіла сям'я загінулага вайскоўца, а менавіта сын і жонка. Сын перапахаванага таксама быў вайскоўцам.

«Ён разам са сваёй жонкай і маці быў ў кавярні, і яны загінулі ў выніку трапляння ракеты», — сказаў прэс-сакратар абласной пракуратуры Змітро Чубенка.

Каля 13:25 5 кастрычніка быў нанесены ракетны ўдар, як мяркуецца, «Іскандэрам-М», па кавярні-краме. У выніку 51 чалавек загінуў, 6 шпіталізаваныя з раненнямі.

Па стане на вечар 5 кастрычніка ўдалося апазнаць 35 загінулых. Для вызначэння астатніх спатрэбіцца ДНК-экспертыза.

Паведамляецца, што ўдар быў нанесены прыцэльна, следчыя і аператыўнікі шукаюць наводчыкаў.

Чытайце таксама:

У момант удару па кавярні ў Харкаўскай вобласці там праходзілі памінкі — МУС Украіны

Удар ракеты па кавярні і краме на Харкаўшчыне: 51 загінулы

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
18