Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Агульны аб'ём набытай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў верасні склаў $765,1 млн, прададзенай — $841,3 млн. У цэлым за студзень — верасень продаж фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перавысіла яе куплю на $499,6 млн.

Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі ў верасні выступілі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты.

Прадпрыемствы купілі на $255,9 млн валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб'ём набытай юрасобамі замежнай валюты ў верасні склаў $1,987 млрд, прададзенай — $1,731 млрд.

За студзень — верасень купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на $824,1 млн.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?