Prastora.by спецыялізавалася на беларускамоўнай прадукцыі, у тым ліку на сувенірах

Prastora.by спецыялізавалася на беларускамоўнай прадукцыі, у тым ліку на сувенірах

Пракуратура паведамляе, што на гэтым рэсурсе прадаваліся кнігі, уключаныя ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У такі спіс цяпер уключаюць кнігі, мастацкія і навуковыя, дзе не падтрымліваецца дзяржаўная ідэалогія або згадваюцца нязручныя для рэжыму падзеі ці персанажы. Так, экстрэмісцкімі былі прызнаныя кніга Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: Маляўнiчая гiсторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкi» (2016 года выдання), «Балада пра маленькi буксiр» Іосіфа Бродскага, выпушачаная выдавецтвам «Янушкевіч», «Кароткі курс гісторыі Беларусі IX—XXI стст.» Анатоля Тараса, «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры» Віктара Ляхора і іншыя. 

Што канкрэтна з гэтага фігуравала на «Прасторы», не паведамляецца. 

Варта адзначыць, што сайт Prastora.by ужо пэўны час, хіба што ад 2018 года, не працаваў як крама. Ніякіх кніжак там няможна было набыць. Яго заблакавалі за тое, што было вітрынаю ранейшае дзейнасці. 

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6