Наргіз Махамадзі. Фота: Morteza Nikoubazl / NurPhoto via Getty Images

Наргіз Махамадзі. Фота: Morteza Nikoubazl / NurPhoto via Getty Images

Наргіз Махамадзі атрымала прэмію «за барацьбу супраць прыгнёту жанчын у Іране і прасоўванне правоў чалавека і свабоды для ўсіх».

Махамадзі з'яўляецца праваабаронцай і віцэ-прэзідэнткай Цэнтра абаронцаў правоў чалавека, узначаленага лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Шырын Эбадзі.

У маі 2016 года яе асудзілі ў Тэгеране да 16 гадоў турэмнага зняволення за стварэнне і кіраўніцтва «праваабарончым рухам, які выступае за адмену смяротнага пакарання».

Год таму прэмію міру атрымаў беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які на той час быў за кратамі, а ў сакавіку 2023 года асуджаны на 10 гадоў калоніі.

Завершацца нобелеўскія дні ў панядзелак, калі назавуць пераможцу прэміі па эканоміцы.

Чытайце таксама:

Чым выбітны Юн Фосэ, новы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры? «Ëн піша на нованарвежскай», расказвае яго перакладчык на беларускую мову

Абвешчаны лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Названыя нобелеўскія лаўрэаты па хіміі. Сярод іх — выхадзец з СССР

Нобелеўская лаўрэатка, убачыўшы тэлефанаванне з незнаёмага замежнага нумара, не стала перапыняць лекцыю і здымаць слухаўку

Нобелеўскую прэмію па фізіцы раздзеляць тры чалавекі

Названыя першыя лаўрэаты нобелеўскай прэміі

Нобелеўская прэмія міру і па літаратуры: на каго ставяць букмекеры

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2