Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У 23:30 на станцыі Азярышча (мінскае аддзяленне БЧ) адбыўся выбух. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Motolkohelp, а таксама інфармацыю пацвердзілі крыніцы незалежнай Супольнасці чыгуначнікаў.

Паводле папярэдняй і пакуль не верыфікаванай інфармацыі, пашкоджаны ўчастак чыгуначнага палатна і ўчастак пераводу стрэлак, якія злучаюць станцыйныя пуці з пагрузачна-разгрузачнымі ў месцы знаходжання грузавых рампаў. Гэтыя інжынерныя збудаванні на названай станцыі перыядычна задзейнічаныя для выканання пагрузачна-разгрузачных аперацый з вайсковай тэхнікай.

Азярышча з'яўляецца асноўнай станцыяй, на якой ажыццяўляецца пагрузка вайсковай тэхнікі ў раёне Мінска.

Побач са станцыяй размешчаны 120-я і 127-я брыгады сувязі, а таксама 56-ты полк сувязі.

Ад станцыі Азярышча ў напрамку Оршы размяшчаюцца станцыі Калодзішчы і Гарадзішча. Да станцыі Гарадзішча прымыкае адгалінаванне на чыгуначную лінію ў вайсковую часць №42776.

Станцыя Калодзішчы асобнымі пуцямі злучаная са станцыяй Шабаны, што стварае маршрут абыходу Мінска пры руху па маршруце Орша — Брэст (або ў зваротным кірунку). Гэты абход актыўна выкарыстоўваецца для павышэння ўтоенасці і сакрэтнасці пры ажыццяўленні воінскіх перавозак расійскай тэхнікі, боепрыпасаў і кантынгенту ў напрамку Баранавічаў і Лунінца, зазначае Супольнасць чыгуначнікаў.

Калі вы ведаеце на гэтую тэму больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на [email protected]. Або любому рэдактару ці журналісту «Нашай Нівы», якога ведаеце асабіста.

Клас
99
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
10
Сумна
1
Абуральна
8