Да смеццевай пляцоўкі пад'ехаў мікрааўтобус, з яго выйшлі двое мужчын і сталі выгружаць у кантэйнер дзясяткі кавуноў. Імаверна, гэта былі непрададзеныя або сапсаваныя лішкі тавараў, піша newgrodno.by.

«Але самае цікавае пачалося потым. Хтосьці з тых, хто праходзіў міма, заўважыў, што адбываецца, і адправіўся проста ў кантэйнер па кавуны. Потым з'явілася яшчэ некалькі чалавек. У нейкі момант яны ледзь бойку за кавуны не зладзілі. Выглядала гэта не вельмі прыгожа», — распавяла аўтарка відэа.

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2