На касе Паўлу прабілі дзіцячае харчаванне па 2,09 рубля за кожную бляшанку. Пасля чаго ён накіраваўся ў інфацэнтр дамагацца справядлівасці.

«У інфацэнтры я спытаў у супрацоўніцы: ці абавязаныя мне прадаць тавар па названай цане? Атрымаўшы станоўчы адказ, я паказаў работніцы фота і чэк. Дзяўчына паблякла тварам і пачала гаварыць пра тэхнічны збой, стала прасіць прабачэння. Прыйшлося супакоіць словамі, што я не патрабую вяртання грошай, толькі трэба быць больш уважлівымі».

Гэта ўжо не першы раз, калі чытачы «Анлайнера» трапляюць у такія сітуацыі. У пачатку мінулага года хлопец па імені Азамат дзяліўся гісторыяй, што знайшоў у «Еўраопце» такі цэннік на алкаголь, але прадавец адмовілася аддаць тавар.

Юрыст Іван Райкевіч, каментуючы гэту сітуацыю, адзначае, што ў прынцыпе прадавец абавязаны рэалізаваць тавар па цане, названай на цэнніку.

Але калі пакупнік не атрымае тавар бясплатна і звярнецца з-за гэтага ў суд, то ягоныя шанцы выйграць справу ўсё ж невялікія.

«У гэтым выпадку адсутнічае эканамічная выгада для прадаўца і маецца тэхнічны збой (што прадавец абавязкова засведчыць), інфармацыя аб няправільна названай цане даведзеная да спажыўца. Як паказвае практыка, у такіх выпадках спажыўцу, верагодна, будзе адмоўлена ў задавальненні яго патрабаванняў», — растлумачыў юрыст.

Чытайце таксама:

У Мінску адкрылася першая крама сеткі «Вожык»

Леманграс, хамон з качкі, хлеб з лісічкамі. Топ-10 незвычайных прадуктаў у крамах і на рынках Мінска

У крамы паступілі цукеркі, да стварэння якіх спрычыніўся Мікалай Лукашэнка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?