Фота: www.fitchratings.com

Фота: www.fitchratings.com

Fitch Ratings адклікала рэйтынгі Беларусі, уключаючы доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту эмітэнта ў замежнай валюце на ўзроўні «RD» (абмежаваны дэфолт)», — паведамляе Reform.by са спасылкай на заяву агенцтва.

Адкліканне рэйтынгаў тлумачыцца адсутнасцю дастатковага ўдзелу ў рэйтынгаванні эмітэнта, то-бок Беларусі.

«Адсутнасць дастатковага ўдзелу эмітэнта ў рэйтынгавым працэсе, а таксама адсутнасць іншых крыніц для адэкватнай праверкі ключавых крэдытных фактараў, уключаючы падаткова-бюджэтную палітыку і палітыку кіравання доўгам, абмяжоўваюць нашу здольнасць правяраць фактычныя элементы, неабходныя для вызначэння рэйтынгу», — растлумачылі ў агенцтве.

Раней іншае рэйтынгавае агенцтва з вялікай тройкі S&P Global Ratings прыпыніла дзеянне рэйтынгаў Беларусі, таксама патлумачыўшы сваё рашэнне бракам інфармацыі.

Летась абодва агенцтвы панізілі рэйтынг Беларусі да арганічнага дэфолту пасля таго, як урад краіны прыняў рашэнне рабіць выплаты па еўрааблігацыях у беларускіх рублях. Гэтыя дзеянні агенцтваў не спадабаліся беларускаму Мінфіну. У заяве міністэрства гаварылася, што «меркаванні асобных рэйтынгавых агенцтваў аб дэфолце павінны быць дастасавальныя да заходняй інфраструктуры, наглядна прадэманстравала сваю індыферэнтнасць да інвестараў». Ён таксама абвінаваціў рэйтынгавыя агенцтвы ў прадузятасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?