Порт Усць-Луга

Порт Усць-Луга

«Сёння мы працуем праз 20 партоў Расійскай Федэрацыі. Найбольш запатрабаваныя — парты Ленінградскай вобласці і Санкт-Пецярбурга (парадку 75—80% грузаў)», — сказаў ён.

Паводле яго, новыя маршруты выстройваліся літаральна ўручную.

«Фактычна ўручную мы кіравалі гэтымі працэсамі, дамаўляліся з Расіяй, і былі падпісаныя два вельмі сур'ёзныя дакументы. Калі летась мы перавалілі праз парты РФ блізу 6,1 млн т, то паводле вынікаў 8 месяцаў гэтага года бачым статыстыку больш за 8,5 млн т», — сказаў ён.

Ляхновіч таксама адзначыў, што таксама перавозкі актыўна вядуцца чыгуначным транспартам у напрамку Кітая. Паводле яго слоў, перабудова лагістыкі адбілася і на планах Міністэрства па рэканструкцыі дарог.

«Раней мы часцей ездзілі на Еўропу, а зараз з'явілася патрэба ў новым калідоры на Санкт-Пецярбург. Гаворка ідзе пра аўтадарогу Р46 Лепель — Полацк — мяжа РФ. Сёлета мы прыступілі да рэканструкцыі дарогі ад Полацка да Лепеля. Акрамя гэтага, ад Полацка да мяжы РФ пачаты капітальны рамонт гэтай дарогі, завяршыць які мы плануем у 2024 годзе з павелічэннем нагрузкі на вось», — сказаў ён.

Усяго ў наступным годзе плануецца вылучыць на рамонт і рэканструкцыю дарог 2,2 млрд рублёў і «зрабіць больш за 4 тыс.км дарог».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?