Рыга. Ілюстрацыйнае фота. Tripadvisor.com

Рыга. Ілюстрацыйнае фота. Tripadvisor.com

Служба дзяржаўнай бяспекі (СДБ) падазрае ў магчымым парушэнні санкцый беларускага бізнэсоўца ў Латвіі, які прыехаў сюды пры падтрымцы Латвійскага агенцтва інвестыцый і развіцця (LIAA) пасля пратэстаў у 2020 годзе, піша Delfi.lv.

Зараз накладзены арышт на акцыі кампаніі Ігара Мядзведзя, каб у выпадку неабходнасці іх можна было канфіскаваць у будучыні. У LIAA заяўляюць, што кампаніі беларускага прадпрымальніка была аказаная толькі мінімальная падтрымка, а кантактаў з ёй не было ўжо год.

Фірма Ігара Мядзведзя Sia Nordwoc зарэгістраваная ў Старой Рызе, дзе мае агульную паштовую скрыню з дзясяткамі іншых кампаній. Няма ніякіх прыкмет таго, што кампанія цяпер вядзе сваю дзейнасць — з ёй немагчыма звязацца, а сайт не працуе ўжо некалькі тыдняў. У рэгістры прадпрыемстваў можна даведацца, што ўсе долі капіталу sia Nordwoc арыштаваныя службай дзяржбяспекі.

Служба дзяржаўнай бяспекі прымяняе арышт да доляў капіталу вельмі рэдка. У выпадку з SIA Nordwoc гэта было зроблена ў ліпені 2023-га. У СДБ ніякіх каментароў з гэтай нагоды не даюць.

Журналістам стала вядома, што ўладальнік кампаніі Мядзведзь падазраецца ў парушэнні санкцый, устаноўленых Еўрасаюзам, і ў незаконным перамяшчэнні тавараў стратэгічнага значэння праз мяжу Латвіі, што здзяйснялася ў вялікай колькасці і ў групе па папярэдняй змове.

У латвійскім агенцтве інвестыцый і развіцця (LIAA) заявілі, што фірме Norwdoc была прадастаўлена падатковая зніжка ў памеры больш за 20 тысяч еўра па праграме падтрымкі стартапаў. Але кампанія не выканала патрабаванні закона і таму ў выніку не атрымала падтрымку.

А ў лістападзе мінулага года дзяржава прыкладна за 8000 еўра аплаціла фірме SIA Norwdoc магчымасць размясціць рэкламу на выставе Smart City Expo ў Барселоне.

Таксама няма звестак пра пачатак крымінальнага працэсу.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0