У рашэнне ведамства таксама пазначаныя людзі, якія нібыта маюць дачыненні да арганізацыі — Святлана Анцілеўская, Вольга Здановіч, Таісія Якавенка (Ліфанава), Наталля Алесінская, Таццяна Тарпанава (Васільцова).

На сайце грамадскага руху пазначана, што «мы не хочам вайны, мы хочам міру і росквіту нашым краінам, нашым сем'ям, нашым дзецям. Мы не жадаем, каб адны маці адпраўлялі забіваць дзяцей іншых маці. Мы за мір! Тут дапамагаем маці праяўляць антываенную пазіцыю, знаходзіць аднадумак і важную інфармацыю для выратавання жыццяў сваіх дзяцей!».

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8