Аляксандр Ягораў у інтэрв'ю БТ адзначыў, што асноўным драйверам беларускай эканомікі будзе прамысловасць. 

Другім — сельская гаспадарка.

«Нягледзечы на тое, што сельская гаспадарка займае нязначную долю з пункту гледжання дабаўленай вартасці ў ВУП, але дабаўленая вартасць, якую яна генеруе агулам у эканоміцы, вялізная. Што такое сельская гаспадарка? Гэта перапрацоўчая прамысловасць, па-першае. Па-другое, будаўніцтва — будаўніцтва прадпрыемстваў, малочна-таварных ферм. Трэцяе — гэта ўнутраны попыт з пункту гледжання гандлю. Людзі, якія атрымваюць заробак у сельскай гаспадарцы, перапрацоўчай прамысловсці, будоўлі, потым ідуць і трацяць гэтыя грошы ў крамах».

Трэцім драйверам Ягораў назваў рост паслуг.

«ІТ-паслугі ў прагнозе закладзены каля 10% росту. Іншыя паслугі, якія можа прапанаваць Рэспубліка Беларусь — транспартныя паслугі — яны таксама павінны расці», — сказаў ён.

Старшыня праўлення Банка развіцця Аляксандр Ягораў. Скрыншот відэа БТ

Старшыня праўлення Банка развіцця Аляксандр Ягораў. Скрыншот відэа БТ

Трэба адзначыць, што экспарт менавіта транспартных і ІТ-паслуг упаў у Беларусі з пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Што да курсу рубля, то старшыня праўлення Банка развіцця заўважыў, што ён прасядае толькі адносна даляра і еўра, а адносна расійскага рубля — не.

«Расійская Федэрацыя для нас з'яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам, і з пункту гледжання курсавой палітыкі мы павінны захоўваць парытэт рэальнага эфектыўнага курсу і ён захоўваецца. Таму ціск на інфляцыю з пункту гледжання росту курс будзе мінімальным. Чаму? Бо той жа імпарт прадуктаў, якія ўваходзяць у спажывецкі кошык, насамрэч ідзе ўжо не з краін Заходняй Еўрпы, не з ЗША, а з Расійскай Федэрацыі».

Ён дадаў, што будуць таксама зніжаць затраты на вытворчасць, каб не даць інфляцыі разгуляцца.

Экпарт (у планах на 2024-ты — яго рост на 7%) Беларусь збіраецца нарошчваць не толькі ў Расію і краіны ЕАЭС, але ў Азію, Афрыку, Цэнтральную і Лацінскую Амерыкі.

Чытайце таксама:

Наколькі рэалістычны прагноз развіцця эканомікі на наступны год

У Мінску адкрылася першая крама сеткі «Вожык»

Хочуць павысіць падатак на першую кватэру і аўтамабілі, павялічыць нагрузку на ІП. Якія змены рыхтуюць у Падатковы кодэкс

Беларусь з пачатку года адправіла 8,5 мільёна тон грузаў праз расійскія парты

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?