Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

На таргах у Мінску 12 кастрычніка даляр апусціўся на 6,04 капейкі (1,85%) да 3,2901 беларускага рубля.

У першы тыдзень кастрычніка курс амерыканскай валюты няўхільна рос і ў панядзелак дасягнуў максімуму — 3,3609 рубля.

Еўра знізіўся на 4,24 капейкі да 3,5092.

Расійскі рубель сёння вырас на 4,18 капейкі да 3,3910 за 100 адзінак.

Кітайскі юань апускаецца на 9,2 капейкі да 4,5056 за 10 адзінак.

На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0