Электроны кірмаш працуе строга па вызначаным графіку. Сёння, напрыклад, пабачыць вакансіі можна было толькі з 10 да 12 гадзіны дня. А роўна апоўдні доступ да базы прыпынілі. 

Найбольш вакансій на электронным кірмашы прадставіў МАЗ: з 420 вакансій прадпрыемству належала ажно 230.

Калі гаварыць аб занятасці на поўную стаўку, то мінімальны заробак на кірмашы прапаноўвала «Белпошта»: 554 рублі на месяц гатовы плаціць кантралёру на кантрольна-прапускным пункце (вольнымі былі адразу тры месцы). Пазначана, што саіскальніку дастаткова мець агульную адукацыю. На 15 капеек больш (554 рублі 15 капеек) на гэтым прадпрыемстве можа атрымаць электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраўстановак.

Таксама прадпрыемства шукае трыццаць пяць паштальёнаў. І гэта не здзіўляе, калі паглядзець на прапанаваны заробак — 594 рублі 9 капеек. Патрэбныя «Белпошце» і сем кіроўцаў. Ім гатовы плаціць 596 рублёў 99 капеек.

За 560 рублёў на месяц МАЗ шукае прэсоўшчыка вырабаў з пластмас. Столькі ж на прадпрыемстве гатовы плаціць вартаўніку. Таксама МАЗу патрабуецца трыццаць восем прыбіральшчыкаў памяшканняў. Зарплату прапануюць у 730 рублёў.

Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў шукае санітара на заробак 650 рублёў. Тут жа патрабуецца прыбіральшчык тэрыторыі. Зарабляць ён будзе 741 рубель 82 капейкі. А 10-я гарадская клінічная бальніца прапануе працу медыцынскага дэзінфектара за 717 рублёў 70 капеек.

Найбольш высокі заробак — 5 тысяч 514 рублёў — на кірмашы прапаноўваюць таму, хто зойме пасаду генеральнага дырэктара МАЗа. Патрабаванняў пазначана не шмат: вышэйшая адукацыя, досвед працы, веданне камп’ютара і замежных моў.

Таксама ў топ вакансій з найбольш высокімі заробкамі патрапілі і іншыя прапановы ад гэтага прадпрыемства: 3300 рублёў прапануюць аграншчыку, 2650 рублёў — сталявару электрапечы, 2550 рублёў — падручнаму сталявару электрапечы.

У топе апынуўся МЗКЦ з наступнымі прапановамі працы: шліфоўшчык — 2650 рублёў (такую ж зарплату прапануюць токару), электразваршчык на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах — 2500 рублёў, наладчык зубарэзных і рэзьбафрэзерных станкоў — 2450 рублёў.

Паводле афіцыйных звестак, у ліпені 2023 года сярэдняя заработная плата ў Мінску склала 2595 рублёў. 

Чытайце таксама:

Хлопец расчараваўся ў працы ў Польшчы, вярнуўся ў Беларусь, але і на радзіме доўга не вытрымаў

Наколькі рэалістычны прагноз развіцця эканомікі на наступны год

«Не эканомлю на падарожжах, інвестую ў акцыі». Як жыве беларус з бюджэтам 1000 даляраў

Клас
3
Панылы сорам
11
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
6