Інбаль-Рабін Ліберман. Фота фэйсбук дзяўчыны

Інбаль-Рабін Ліберман. Фота фэйсбук дзяўчыны

25-гадовая Інбаль-Рабін Ліберман, каардынатарка бяспекі кібуца Нір-Ам у Ізраілі, арганізоўвала атрад самаабароны і такім чынам абараніла свой кібуц, піша Бі-бі-сі.

Кібуц Нір-Ам размешчаны ўсяго за 2 км ад сектара Газа. Ён стаў адным з першых ізраільскіх паселішчаў, якія падвергліся нападу баевікоў ХАМАС раніцай у суботу.

«Я ўзяў пісталет, адзенне, бронекамізэльку, а яшчэ — цыгарэты», — жыхар кібуца Адам спакойна ўспамінае падзеі той раніцы.

«Мы пачалі забіваць усіх, хто падыходзіў да плота», — кажа хлопец.

Адама сярод іншых аднавяскоўцаў называюць героем.

Калі стральба скончылася, каля брамы кібуца знайшлі 25 целаў баевікоў ХАМАС.

Чытайце таксама:

Ізраільскія закладнікі ХАМАС: найгоршы кашмар для любога ўрада

Ізраіль заклікаў насельніцтва поўначы сектара Газа эвакуявацца на поўдзень цягам 24 гадзін

Нетаньяху апублікаваў фота забітых і спаленых ізраільскіх немаўлят. Асцярожна, жорсткія кадры

Клас
61
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
2