Ілья Шымановіч

Ілья Шымановіч

Раней чацвёра беларускіх прадстаўнікоў атрымалі допуск на турніры пад эгідай World Aquatics і днямі выступілі на этапе Кубка свету ў Будапешце ў нейтральным статусе.

Ілья Шымановіч быў дзявятым на сотні брасам і пятым на 50 метрах, піша «Прессбол».

«Мы моцна засумавалі па міжнародных стартах, я проста ў захапленні ад вяртання. Прыехаў на Кубак свету, і такое адчуванне, што ўпершыню ў жыцці знаходзішся на буйным турніры. Адчуванне, што гэтых людзей ты бачыў толькі па тэлевізары. А цяпер ходзіш з імі побач, вітаешся за руку, крута, я з ім знаёмы! Эмоцыі перапаўняюць, я рады ўсяму, што адбывалася на Кубку свету.

Вельмі цёпла сустрэлі хлопцы, якіх даўно не бачыў, пытаюцца: як вы, што ў вас чуваць, што адбываецца, як рыхтуецеся. Шмат пытанняў, усё ветлыя, і гэта не можа не радаваць.

Такіх эмоцый не хапала. Ты прывык да адной абстаноўкі, прывык плаваць адзін або з кімсьці, а такой моцнай канкурэнцыі не хапала. Не хапала барацьбы. З'явіліся новыя людзі, прыязджаеш, глядзіш — ваў, новы хуткі з'явіўся! Пачынаеш падладжвацца, пачынаеш адпавядаць. Гэта рэальна крута і вельмі цікава!» — канстатаваў плывец у праграме «Вынікі тыдня» на канале «Беларусь 5».

Нагадаем, што пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі большасць спартыўных федэрацый адхіліла ад спаборніцтваў расійскіх і беларускіх спартсменаў.

Аднак у пачатку верасня чацвёра беларускіх плыўцоў атрымалі допуск да спаборніцтваў. Яны ўзялі ўдзел у этапе Кубка свету ў Будапешце.

Разам з тым афіцыйныя ўлады часам робяць выгляд, што сумесныя спаборніцтвы адхіленых ад стартаў расіян і беларусаў — вельмі цікавая рэч і ніякіх міжнародных турніраў не трэба.

Чытайце таксама:

Чацвярых беларускіх плыўцоў дапусцілі да міжнародных спаборніцтваў у нейтральным статусе

Беларускі трэнер зрабіў «Ардабасы» чэмпіёнам Казахстана па футболе

Ягор Шаранговіч закінуў сваю першую шайбу за «Калгары Флэймз»

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6