Меркаванні4

«З вашай рыторыкай можна сказаць, што і Лукашэнка любіць Беларусь». Словы Апейкіна ў фэйсбуку ўзнялі спрэчку

Старшыня Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін апублікаваў пост, які выклікаў дыскусію пра тое, што лічыць любоўю да роднага краю, і скончыўся згадкай пра патрыятызм Лукашэнкі.

Аляксандр Апейкін. Фота: facebook.com/apeikin

А пачалося ўсё з паста ў фэйсбуку пра гурт «Дразды» і яго лідара Віталя Карпанава, якія, як піша Апейкін, твораць невялікую гісторыю. Аляксандр адзначыў, што «малавядомы шырокай гламурнай публіцы беларускі выканаўца аб'ехаў вялікую колькасць гарадоў і мястэчак Беларусі», вядзе свае канцэрты і спявае па-беларуску.

«Так, Карпанаў і «Дразды» спяваюць пад ЧЗ [чырвона-зялёным сцягам] і дэкларуюць падтрымліваць «стабільнасць». Але я дакладна не магу залічыць яго ў прапагандысты. І ўвесь дзень мяне не пакідае адно пытанне: хто з нас усё ж такі больш любіць Беларусь — я, ты ці Карпанаў?» — задаўся пытаннем у канцы Аляксандр Апейкін.

Многія каментатары не пагадзіліся з Апейкіным. Хтосьці палічыў, што Карпанаў проста зарабляе грошы, згадалі яго словы падзякі Лукашэнку. Апейкін у адказ напісаў, што Карпанаў здаецца яму сумленным чалавекам, які любіць Беларусь, але па-свойму.

А далей спрэчка зайшла ў іншае рэчышча.

Кінакрытык Тарас Тарналіцкі зрабіў Апейкіну заўвагу:

«Ну з вашай рыторыкай можна сказаць, што і Лукашэнка любіць Беларусь, але своеасабліва».

Апейкін адказаў:

«Дык так і ёсць. Ці вы не ў курсе, што існуе іншы бок Беларусі?»

Каментары пад допісам Аляксандра Апейкіна. Фота: скрын сацыяльнай сеткі

У Апейкіна ўдакладнілі:

«То-бок, калі каты выносілі б прысуды па-беларуску, то яны б таксама ўносілі нешта ў беларушчыну?»

«Гэта пераход у іншае лагічнае вымярэнне», — адрэагаваў Аляксандр. «Карпанаў не накідваў нікому вяроўкі», — дадаў спартовец.

«Наша Ніва» папрасіла Апейкіна патлумачыць яго адказ пра Лукашэнку. Той адпісаў, што не каментуе пазіцыю Лукашэнкі і не цікавіцца ягоным жыццём.

Гурт «Дразды» — беларускамоўны калектыў. Яго песня «Хата бацькоў», дзе спяваецца, што родная хата не прадаецца, стала хітом, у ютубе ў гэтага кліпа 1,9 млн праглядаў. Гурт нядаўна крытыкавалі некаторыя лукашэнкаўскія актывісты. Прапагандыст Мікіта Рачылоўскі на поўным сурʼёзе прапаноўваў забараніць «Дразды», бо «музыкі незразумела сябе паводзяць з гледзішча ідэалогіі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Аляксандр Апейкін: Прыніжэнне беларусаў ва Украіне за пашпарт — не толькі несправядлівае, але і глыбока нерацыянальнае 

Тур па Расіі і ўзнагароды ад міліцыі. Што адбываецца ў жыцці праўладных беларускіх зорак?

Што сабой уяўляе і з каго складаецца сетка расейскага ўплыву ў Беларусі

Лукашысты патрабуюць чыстак і рэпрэсій на гістфаках у ВНУ

Каментары4

  • ММ
    23.10.2023
    MadMax, а пісаць па-расейску таксама з гэтай серыі?
  • MadMax
    23.10.2023
    Есть сериал эйфория. И одна из главных героинь трансгендер лесбиянка. Петь под кз по белорусский примерно тоже самое.
  • бабруйчанін
    23.10.2023
    Наконт Карпанава Драздоу ...Нічым ні горш за Міхалка " Ляпісау" якія ...у больш вольнам стане Іньшыя аргументы прыводзіць??Узгадайце блізкую гісторыю..

Памёр былы начальнік калоніі «Віцьба» Аляксей Старавойтаў. Яму было 47 гадоў13

На АНТ новая зорка прапаганды — дачка Марата Маркава8

«Вось і вісіць кватэра баластам: крэдыт — 1800 рублёў на месяц». Айцішнікі расказалі пра кінутыя ў Беларусі кватэры9

Актывіст Алесь Крот выехаў з Беларусі і расказаў, як яго завербаваў КДБ5

Bild: Пасля ўзяцця Аўдзееўкі расейцы фанабэрыста паспрабавалі атакаваць у лоб на захад — і безвынікова1

Магілёўская дэпутатка Палаты знялася пасярод выбараў. І што, давядзецца перамагаць яе спарынг-партнёрцы?1

На развітанне з памерлым у няволі Ігарам Леднікам прыйшлі 10 чалавек2

Прапагандысты прыдумалі фэйк пра назіральнікаў на выбарах і «Вясну» — і самі ж яго выкрылі2

Лукашэнка не пойдзе на наступны тэрмін? Латушка і Карбалевіч адказваюць Чаламу9

На пасяджэнні ПА АБСЕ прадстаўнікі Лукашэнкі не сталі слухаць Ціханоўскую22

БТ атакавала Яўгена Перліна, выліўшы на яго новы «кампрамат»6

Фаварытку Лукашэнкі Ксенію Санковіч зацвердзілі генеральным сакратаром НАК8

Прэзідэнт Зімбабвэ доўга не мог завесці трактар ад Лукашэнкі ВІДЭА9

BMW сцвярджае, што ніколі не дарыў Лукашэнку ніякай машыны7

Арыштаваны беларускі нафтавы магнат і саўладальнік «Гіпа» Васіль Варфаламееў10

Дырэктар ліцэя ў Польшчы прайграў грошы навучэнцаў і зʼехаў у Беларусь. Але вытрымаў толькі 10 дзён6

Докшыцкага чыноўніка цягнулі ў дэпутаты, а калі выявілася, што сын у базе «Беспарадкі» — выгналі з работы 1

Яўген Перлін адрэагаваў на скандал: Я нікому не здраджваў1

Маскоўская карэспандэнтка АНТ падала ў суд на прарасійскага актывіста Агафонава. Ён ужо просіць прабачэння4

«Зʼявіцца шмат безгаспадарнай спадчыны, якая адыдзе дзяржаве». Праблемы з нерухомасцю па даверанасці могуць яшчэ ўскладніцца4

Усе навіны →
Усе навіны

Франак Вячорка прыехаў у Кіеў17

Джо Байдэн сустрэўся з жонкай і дачкой Навальнага2

Будынак былой слонімскай сінагогі набыў за бесцань расіянін3

За тры дні праз участкі ўжо нібыта прагналі чвэрць выбаршчыкаў12

У Барысаве выбаршчыкаў завабліваюць на ўчасткі пернікамі ФОТАФАКТ3

Толькі 4% беларусаў за поўны ўваход у Расію, 54% баяцца далейшага пагаршэння адносін з Захадам — новае апытанне 17

На пасяджэнні ПА АБСЕ прадстаўнікі Лукашэнкі не сталі слухаць Ціханоўскую22

БТ атакавала Яўгена Перліна, выліўшы на яго новы «кампрамат»6

Беларус парваў тыкток хітрым спосабам фасавання бульбы ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінабароны выпадкова выклала дакумент з аналізам інтэрв'ю Хрэніна. І пацвердзіла, што вядзе адзін з праўладных каналаў

Галоўнае

У раёне Азоўскага мора збіты яшчэ адзін расійскі самалёт А-50

Польскія перавозчыкі плануюць заблакаваць адзіны шлях дастаўкі грузаў з Беларусі ў Польшчу

Блізкі да Лукашэнкі бізнэсмен закупляе дэталі для расійскіх танкаў у Тайваня і Японіі. Хто ён?

На прапагандысцкай выставе ў томскім дзіцячым садку расійскага вайскоўца замянілі на байца ўкраінскага «Азова»

Bild: Пасля ўзяцця Аўдзееўкі расейцы фанабэрыста паспрабавалі атакаваць у лоб на захад — і безвынікова1

Магілёўская дэпутатка Палаты знялася пасярод выбараў. І што, давядзецца перамагаць яе спарынг-партнёрцы?1

Галоўны рэдактар літоўскай газеты Respublika набіваецца на інтэрв'ю да Лукашэнкі: «Пуцін для мяне дробны»6

У Швейцарыі пачалі ўзводзіць самую высокую вежу ў свеце, надрукаваную на 3D-прынтары2

Пастара з Новалукомля зноў затрымалі. Ён маліўся за Украіну2

На развітанне з памерлым у няволі Ігарам Леднікам прыйшлі 10 чалавек2

Прапагандысты прыдумалі фэйк пра назіральнікаў на выбарах і «Вясну» — і самі ж яго выкрылі2

Арменія «замарозіла» ўдзел у АДКБ1

Зяленскі: Страты УСУ ў пяць разоў меншыя за расійскія2

Бухгалтарка з Гомеля падрабляла даведкі, што здае кроў. Яе падвяла сквапнасць1

Пажарнікі ў Іспаніі некалькі гадзін змагаліся, спрабуючы выратаваць людзей з ахопленага агнём шматпавярховіка3

Лукашэнка не пойдзе на наступны тэрмін? Латушка і Карбалевіч адказваюць Чаламу9

Усе навіны →