Канчатковае рашэнне аб спыненні ліцэнзіі на медыцынскую дзейнасць у ТАА «Унукі Гіпакрата» было вынесена сёння калегіяй Міністэрства аховы здароўя.

Прычынай такога рашэння паслужылі наступныя факты, выяўленыя камісіяй Мінздароўя:

  • грубыя парушэнні ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў у частцы адсутнасці дамоваў на тэхнічнае абслугоўванне медыцынскай тэхнікі;
  • факты невыканання клінічных пратаколаў дыягностыкі і лячэння, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя;
  • парушэнні ў правядзенні медыцынскіх аглядаў, арганізацыі і правядзенні экспертызы часовай непрацаздольнасці;
  • парушэнні ў арганізацыі і аказанні неадкладнай медыцынскай дапамогі;
  • парушэнні ў сферы абарачэння лекавых сродкаў, а менавіта неналежнага іх захоўвання; санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў;
  • факты недакладнасці ў пададзеных ТАА «Унукі Гіпакрата» звестках у Міністэрства аховы здароўя, неабходных (якія маюць значэнне) для прыняцця рашэння аб прадастаўленні ліцэнзіі.

Мінздароўя зазначае, што названыя парушэнні могуць пацягнуць прычыненне шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян або стварыць пагрозу прычынення такой шкоды.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
7