Уладзімір Ганусевіч

Уладзімір Ганусевіч

21 кастрычніка, цалкам адбыўшы пакаранне, выйшаў на волю ўраджэнец Гомеля Уладзімір Ганусевіч, піша «Гомельская вясна».

На час затрымання мужчына жыў у Мінску, быў камандзірам другога аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 26 Фрунзенскага раёна. 

7 лютага 2023 г. Уладзіміра затрымалі проста на месцы службы. Ён быў абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Суддзя Юлія Крэпская асудзіла палітвязня на год пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Спачатку Уладзімір Ганусевіч утрымліваўся ў турме № 4 Магілёва, а пасля яго перавялі ў ПК № 17 Шклова. Адтуль ён і выйшаў на волю. 

Чытайце таксама:

Палітзняволеная Аксана Аляксеева выйшла на волю

Выйшаў на волю палітзняволены Антон Якавук

Выйшла на волю культурная менеджарка Міа Міткевіч

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0