Па інфармацыі «Берасцейскай вясны», палітвязні нядаўна цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю.

Ігар Новікаў быў асуджаны на два гады калоніі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 КК «Абраза Лукашэнкі», а таксама паводле арт. 341 КК «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці». У красавіку 2022-га адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, але прысуд пакінулі без змен. Палітзняволены адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі № 2.

Аляксея Мігно асудзілі па арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Вядома, што некаторы час да суда палітвязень знаходзіўся пад хатнім арыштам, а пасля прысуду яго зноў узялі пад варту.

Суд прызначыў Мігно адзін год калоніі.

Чытайце таксама:

Адразу пяць палітвязняў, асуджаных за ўдзел у акцыях пратэсту, выйшлі на волю

Выйшаў на волю Уладзімір Ганусевіч

Палітзняволеная Аксана Аляксеева выйшла на волю

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0