Паліцэйскія стаяць ля станцыі, дзе жанчына пагражала пасажырам цягніка. Фота: Michel Euler / AP

Паліцэйскія стаяць ля станцыі, дзе жанчына пагражала пасажырам цягніка. Фота: Michel Euler / AP

У Парыжы супрацоўнікі аддзялення паліцыі па барацьбе з тэрарызмам адкрылі агонь па жанчыне ў паранджы, якая пагражала пасажырам цягніка, піша Бі-бі-сі.

Жанчына адмовілася падпарадкавацца патрабаванням паліцэйскіх, і па ёй было зроблена восем стрэлаў, яна атрымала раненні.

Як высветлілася пазней, жанчына не была ўзброеная.

Трывогу паднялі пасажыры прыгараднага цягніка ў XIII акрузе Парыжа, на станцыі «Бібліятэка імя Франсуа Мітэрана» ў справу ўмяшалася паліцыя.

Як менавіта жанчына пагражала пасажырам не ўдакладняецца, аднак вядома, што яна крычала «Алаху акбар».

Паводле паліцыі, супрацоўнікі асцерагаліся за сваю бяспеку і бяспеку навакольных, таму адкрылі агонь. Жанчына была параненая ў жывот і знаходзіцца ў цяжкім, але стабільным стане ў бальніцы, дзе ёй робяць аперацыю.

Па словах прэфекта Парыжа Ларана Нуньеса, гэта можа быць тая самая жанчына, якая ў 2021 годзе ўжо пагражала супрацоўнікам сіл бяспекі, якія ахоўвалі аб'екты ад магчымых тэрарыстычных нападаў.

Тады гэтую жанчыну на некаторы час ізалявалі ў сувязі са станам псіхічнага здароўя.

Як адзначыў прадстаўнік урада Аліўе Веран, супрацоўнікі паліцыі, якія стралялі ў падазраваную, мелі замацаваныя на сабе відэакамеры, што дапаможа высветліць дакладныя абставіны здарэння, у сувязі з якім пачаты адразу два расследаванні. Адно тычыцца дзеянняў самой падазраванай, іншае заклікана высветліць, наколькі апраўданым было прымяненне зброі.

Інцыдэнт адбыўся на фоне павышанай напружанасці ў Францыі, выкліканай вайной паміж Ізраілем і ХАМАС.

У пачатку месяца на поўдні краіны загінуў школьны настаўнік і два чалавекі атрымалі сур'ёзныя раненні, прычым нападнік таксама выкрыкваў «Алаху акбар». Пасля гэта выпадку ў Францыі была ўведзены самы высокі ўзровень антытэрарыстычнай гатоўнасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?