Рустэм Адагамаў. Фота: adagamov / Facebook

Рустэм Адагамаў. Фота: adagamov / Facebook

«Учора чамусьці змарозіў глупства пра беларускую мову, пакрыўдзіў многіх людзей. Разумею, што нічога ўжо не выправіць, але хачу папрасіць прабачэння перад тымі, каго закрануў сваёю дурною заўвагай. Адчуваю сябе агідным мудаком. Прабачце, не трымайце зла. У мяне цяжкі час у жыцці, і я часам не спраўляюся», — напісаў Адагамаў.

Частка чытачоў блогера прыняла прабачэнні, частка адказала абразамі.

«На самай справе, дзякуй, што вы нам яшчэ раз нагадалі пра «добрых рускіх». А то глядзіш, здаецца, прыстойны чалавек, а потым адкрывае рот — і з яго жахлівае шавіністычнае лайно льецца. І адразу ілюзія знікае!» — напісаў доктар Андрусь Белавешкін на расійскай мове.

Блогер Рустэм Адагамаў — адзін з самых вядомых энтузіястаў рунэту на пачатку 2000-х. У ЖЖ ён вядомы пад нікам drugoi. Уплыў яго ў той час быў параўнальны з уплывам тыражных СМІ. Цяпер Адагамаў жыве ў Празе. Падтрымаў беларускія пратэсты, на аватарцы ў фэйсбуку ў яго быў бчб-сцяг.

Чытайце таксама:

«Зачем коверкать русский?» Расійскаму лібералу апякла вока беларуская мова 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?