Фота: Hrodna.life

Фота: Hrodna.life

Пра гэта распавёў тэлеграм-канал «Спадчына», які спецыялізуецца на ахове культурнай спадчыны. 

Разумеючы, што ад гродзенскіх чыноўнікаў і ўстаноў немагчыма дамагчыся ніякага іншага адказу акрамя «нічога не ведаем», актывісты звярнуліся ва ўстанову, з культурай не звязаную. 

Адказ Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, у якім паведамляецца, што знак у гонар паўстання 1863 года быў дэмантаваны Гродзенскай гарадской ЖКГ. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Адказ Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, у якім паведамляецца, што знак у гонар паўстання 1863 года быў дэмантаваны Гродзенскай гарадской ЖКГ. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Рэч у тым, што станцыя «Гродна», на якой знаходзіўся знак у гонар паўстання, належыць да Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі з сядзібай у горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці. Атрыманы з Баранавічаў адказ нарэшце праліў святло на тое, хто і калі дэмантаваў гістарычную славутасць:

«Памятны знак, прысвечаны паўстанцам 1863 года, з тэрыторыі чыгуначнага вакзала на станцыі Гродна быў дэмантаваны 11.07.2023 работнікамі АУВП «Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка».

Адказ Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Адказ Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Актывісты пасля атрымання адказу звярнуліся ў згаданую гарадскую ЖКГ, не паведамляючы пра тое, што ім ужо вядома пра знак, і атрымалі чаканы адказ — «інфармацыя пра аб'ект, згаданы ў вашым звароце, адсутнічае».

Пра знікненне знака з гродзенскага чыгуначнага вакзала стала вядома 20 ліпеня 2023 года. Замест яго з’явілася шыльда, прысвечаная савецкім падпольшчыкам часоў Другой сусветнай вайны. Знак правісеў на сцяне вакзала каля 30 гадоў, яго аўтар — гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў.

Па версіі тэлеграм-канала «Hrodna 11:27», да знікнення знака можа быць датычная прарасійская актывістка Вольга Бондарава, якая змагаецца з любой нацыянальнай спадчынай, якая не ўпісваецца ў савецка-расійскія гістарычныя наратывы. Паўстанцы 1863-1864 гадоў для яе «польскія тэрарысты», а Мураўёў-Вешальнік — «нацыянальны беларускі герой»

Чытайце таксама:

На суботніках у Гомельскай вобласці збіралі грошы на помнік «генацыду беларускага народа»

«Хтосьці за ёй стаіць». Чаму чыноўнікі слухаюцца Бондараву

У Калінінградзе ўрачыста адкрылі помнік Мураўёву-Вешальніку

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?