Людзі пераходзяць на егіпецкі бок мяжы з сектарам Газа, Рафах, 1 лістапада 2023 г. Фота: Hatem Ali / AP Photo

Людзі пераходзяць на егіпецкі бок мяжы з сектарам Газа, Рафах, 1 лістапада 2023 г. Фота: Hatem Ali / AP Photo

Егіпет упершыню адкрыў КПП пасля нападу баевікоў ХАМАС на Ізраіль. Адкрыццё КПП адбылося пры садзейнічанні Катара, які заключыў пагадненне паміж Ізраілем, Егіптам і Хамасам, піша Reuters.

Пагадненне дазволіць уладальнікам замежных пашпартоў і некаторым цяжкапараненым людзям пакінуць Газу. Паводле паведамленняў СМІ, сектар Газа пакіне прыкладна 90 параненых палесцінцаў і каля 450 замежнікаў і асоб з падвойным грамадзянствам.

Як доўга пункт будзе адкрытым, невядома.

КПП Рафах — адзіны памежны пераход з сектара Газа, які не кантралюецца Ізраілем. Яшчэ два КПП у сектары Газа — Эрэз і Керэм Шалом — выходзяць на тэрыторыю Ізраіля і не працуюць. Праз Рафах, у ліку іншага, у сектар Газа паступае гуманітарная дапамога, піша «Медуза».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?