«Хапун у Гомелі. «Стаханаўцы» працуюць нават на Дзяды. Затрыманы Васіль Палякоў. Выклікалі па позве, у якой быў указаны артыкул па адміністрацыйнай справе. Праз пару гадзін прывезлі ў кайданках дахаты. Правялі вобшук, забралі аргтэхніку, паперы. І, натуральна, Васіля. Калі яны ўжо нажруцца сваёй нянавісцю, сваёй помстай, сваім страхам?!» — напісаў у сваім фэйсбуку былы кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Васіль — былы настаўнік гісторыі, звольнены з палітычных матываў. Шматразова ўдзельнічаў у розных палітычных кампаніях, нейкі час узначальваў Аб’яднаную грамадзянскую партыю.

За кратамі знаходзіцца некалькі актывістаў АГП. Напрыклад, 27 ліпеня 2022 года былі затрыманыя старшыня АГП Мікалай Казлоў і сябры партыі Аксана Аляксеева і Антаніна Кавалёва. Праз нейкі час яны атрымалі розныя тэрміны зняволення.

22 кастрычніка Аксана Аляксеева выйшла на волю. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?