Скрыншот відэа запуску

Скрыншот відэа запуску

У 12:00 (час супадае з мінскім), еменскія ўзброеныя сілы пачалі ракетную атаку на ізраільскія сілы на «акупаваных палесцінскіх тэрыторыях». Пра гэта паведаміў прадстаўнік еменскай арміі брыгадны генерал Ях'я Сары, піша РБК.

Паводле яго слоў, «вайсковыя СМІ» вядуць трансляцыю ўдару ў прамым эфіры.

«СМІ будуць трансляваць сцэны запуску партый ракет і беспілотнікаў, з дапамогай якіх нашы ўзброеныя сілы нацэліліся на нетры сіяністаў на акупаваных Палесцінскіх тэрыторыях роўна а 12 гадзіне дня», — напісаў ён.

Ях'я Сары — прадстаўнік хусіцкага руху, які дэ-факта захапіў уладу ў Емене з 2015 года.

Пазней рэсурс Мінабароны Емена на сваім сайце і ў акаўнце Х (былы Twitter) апублікаваў відэа з запускамі ракет. На роліках, як пазначана ў паведамленні, паказаны «сумесныя аперацыі еменскіх ракетных войскаў і ваенна-паветраных сіл па нанясенні удараў па цэлях ізраільскіх сіл у Палесціне».

Пасля паведамлення аб запуску ракет Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) у сваім тэлеграм-канале паведаміла пра сірэны ў цэнтральнай і паўднёвай частках Ізраіля, а таксама ў раёнах, прылеглых да сектара Газа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?