Сяргей Бесараб. Фота: facebook.com/steanlab

Сяргей Бесараб. Фота: facebook.com/steanlab

Навуковец наракае, што пракаментаваў тэму занадта эмацыйна:

«Добра б проста эмацыйна, але ж з выкарыстаннем выразаў, якія распальваюць нацыянальную варожасць: «Гэтыя гелі — абсалютна таннае інфацыганства, якое эксплуатуе звычайны фізіялагічны эфект».

І пасля таго Бесараб тлумачыць, за што менавіта яму цяпер сорамна. Гэта выкарыстаны тэрмін

«інфацыганства» — «неалагізм, тэрмін з калякамп'ютарнага слэнгу. Азначае ён людзей, якія прадаюць інфармацыйныя прадукты, што не маюць ніякай практычнай каштоўнасці».

Ужо пасля таго, як Сяргей Бесараб ужыў у каментары гэтае акрэсленне і пабачыў яго ў друку, ён зразумеў, што яно абражае цэлы народ. У сувязі з гэтым: 

«Прыношу свае шчырыя прабачэнні ўсім прадстаўнікам народа — ромы/рамалэ — за сваю нястрыманасць. Абяцаю, што ўсімі сіламі паспрабую гэты расісцкі неалагізм са свайго лексікону назаўжды зжыць».

«Важна гэта найперш таму, што я хачу быць сумленным з сабой.

Не бывае лепшага расізму і горшага расізму. Ёсць проста расізм. Нельга «адной рукой» асуджаць антысемітызм, а другой прыніжальна адгукацца пра іншы народ.

Асабліва гэта непрымальна для навукова-тэхнічнага спецыяліста. Слова — не верабей…», — завяршае сваё публічнае прабачэнне навуковец.

Чытайце таксама:

«Мае знаёмыя робяць у Акадэміі разлікі для расійскіх ракет». Што адбываецца з беларускай навукай

Беларусь нарошчвае здабычу нафты і выкарыстоўвае новую тэхналогію. Што за яна?

Хімік Сяргей Бесараб патлумачыў, што не так з БелАЭС і якая перадавая тэхналогія выкарыстоўваецца Украінай у вайне

Чарвякі пад скурай як у фільмах жахаў. Навуковец тлумачыць, што такое дырафілярыёз, які распаўсюджваецца на Гомельшчыне

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?