Фота: «Вясна»

Фота: «Вясна»

У сваім апошнім слове Аляксандр Манцэвіч казаў пра сваіх знакамітых продкаў, пра газету, якая сталася часткай ягонага жыцця, пра сваю грамадзянскую пазіцыю:

«Чую галасы продкаў, ніколі не здраджваў Бацькаўшчыне. Я люблю мой народ і маю Беларусь. Быўшы за кратамі, я не змог паставіць помнік бацьку на могілках да гадавіны.

Я не летуценнік, але ўпэўнены, што некалі з'явіцца вуліца імя «Рэгіянальнай газеты», якая мацавала аўтарытэт беларускай нацыі, жыла клопатамі чытачоў і пісала праўду…

Няма ніякай маёй віны. Шкада, што я як дзед не магу навучыць унука новым беларускім словам. А мая дачка не можа патлумачыць унуку, дзе знаходзіцца яго дзядуля. Але яму не будзе сорамна за дзеда. Шкада газету, яка магла існаваць доўгія гады…

Сваёй віны не прызнаю».

«Рэгіянальная газета» — недзяржаўнае выданне з Маладзечна, якое асвятляла падзеі ў паўночна-заходняй Беларусі. Яна пісала пра Маладзечанскі, Вілейскі, Смаргонскі, Валожынскі, Астравецкі, Ашмянскі, Мядзельскі раёны — гістарычную Віленшчыну. Выходзіла «Рэгіяналка» па-беларуску і вылучалася найвышэйшым узроўнем журналістыкі. Яе разграмілі ў 2023 годзе, разам з астатнімі незалежнымі, непадкантрольнымі лукашэнкаўцам выданнямі.

«Ніколі не здраджваў Бацькаўшчыне». Рэдактару «Рэгіянальнай газеты» прысудзілі 4 гады калоніі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?