Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У ноч на суботу на ​​большай частцы тэрыторыі краіны, а днём па ўсходняй палове краіны пройдуць дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, ноччу ў заходніх і цэнтральных раёнах моцны парывісты. Ноччу +3..+9°С, днём +8..+14°С. У Мінску +13°С.

У нядзелю воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, ноччу па паўднёвым усходзе — моцныя дажджы. Вецер у асобных раёнах парывісты. Ноччу +2..+8°С, па Гомельшчыне +9..+12°С, днём +8..+15°С. У Мінску +10°С.

У панядзелак, 6 лістапада, кароткачасовыя дажджы. Вецер месцамі моцны парывісты. Ноччу +3..+10°С, максімальная днём +7..+14°С. У Мінску +9°С.

У аўторак, 7 лістапада, чакаецца такое ж надвор'е.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?