Фота: dictionaryblog.cambridge.org

Фота: dictionaryblog.cambridge.org

«Магчыма, вы ўжо знаёмыя з гэтым словам, якое мы выкарыстоўваем, калі гаворым пра тое, калі бачым, чуем або адчуваем рэчы, якіх насамрэч не існуе. Але ці ведаеце вы, што яно набывае новае значэнне, калі выкарыстоўваецца ў кантэксце штучнага інтэлекту?» — задаюцца пытаннем складальнікі.

Тэрмін «галюцынаваць» набыў новае значэнне са з'яўленнем новага пакалення чат-ботаў, якія выкарыстоўваюць штучны інтэлект GenAI, у якім камбінаваныя мадэлі могуць ствараць тэкст і малюнкі. 

Гэта заснавана на велізарных аб'ёмах моўных даных у форме вялікай моўнай мадэлі і штучны інтэлект можа весці размову на любую абраную чалавекам тэму, а таксама пісаць вершы, апавяданні і эсэ.

Таксама з развіццём штучнага інтэлекту ў англійскай мове з'яўляецца шмат новых тэрмінаў і слоў, якія звязаны менавіта з гэтай тэхналогіяй. У Кембрыджскі слоўнік сёлета ўключылі адразу некалькі слоў і выразаў. Гэта «вялікая моўная мадэль», «генератыўны штучны інтэлект» і GPT.

1 лістапада брытанскі слоўнік Collins назваў словам года »штучны інтэлект» (AI, artificial intelligence. Складальнікі слоўніка патлумачылі такі выбар тым, што ШІ лічыцца «наступнай вялікай тэхналагічнай рэвалюцыяй, хутка развіваецца, і пра гэта слова шмат кажуць у 2023 годзе».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0