Скрыншот відэа ў тыктоку galuny3003

Скрыншот відэа ў тыктоку galuny3003

Жанчына пад нікам galuny3003 апублікавала ў тыктоку відэа горада на Сожам, на якім бачна, як шмат людзей стаіць у чарзе для таго, каб атрымаць бясплатную кашу. «Паглядзіце, якая кіламетровая чарга стаіць па кашу, − каментуе жанчына за кадрам і, здаецца, захапляецца гэтым. — Я таксама заняла чаргу хаця б для таго, каб зняць усё гэта. Так, цяжкія гады. Вось там у хвосціку мая чарга».

Бачна, што ў чарзе шмат пенсіянераў, а таксама людзей з маленькімі дзецьмі. Некаторыя жанчыны чакаюць кашу з дзіцячымі вазочкамі. Блогерка ідзе 23 секунды і за гэты час не паспявае паказаць чаргу цалкам: але зразумела, што яна расцягнулася на сотні метраў.

У наступным відэа гамяльчанка абуралася тым, што пярлоўкі на ўсіх не хапіла: «Арганізатары, тыя, хто раскладваў кашу, яны што, не бачылі, што чарга доўгая, а каша ўжо заканчваецца?! Яны ж маглі сказаць, каб людзі не займалі чаргу. Перад намі заставалася літаральна тры чалавекі, і ўсё скончылася. Вельмі засмуціліся многія дзеці. Проста стаялі і плакалі».

Жанчына таксама раскрытыкавала некаторых бацькоў, якія, на яе думку, няправільна адрэагавалі на сітуацыю: «Не тлумачаць многія бацькі, што такое Вялікая Айчынная вайна і кошт гэтай кашы. Я чула такую рэпліку: «Вось, такая кіламетровая чарга стаіць за пярлоўкай. Пярлоўка што, у краме скончылася?» Гэта адказала мама свайму сыну, які ішоў і сказаў, што таксама хоча гэтую кашу. Дык вось, дарослыя, няўжо вы не разумееце кошт гэтай кашы? Рэч жа не ў пярлоўцы зусім. Гэта ж сімвал іншага. Навошта вы ўвогуле прыйшлі на гэтае мерапрыемства, калі вы не разумееце сутнасці гэтага ўсяго?»

Чытайце таксама:

На плошчы 1000-годдзя Віцебска ўстановяць флагшток «для патрыятычнага ўзбагачэння»

У Барысаве правялі рэканструкцыю баёў 1812 года

Беларускіх школьнікаў правяраюць на «патрыятызм»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?