Як падкрэсліваюць сілавікі, Чалы стаў сябрам Каардынацыйнай Рады, супраць яго заведзена крымінальная справа.

Дзеля здымкаў губазікаўцам, падобна, давялося прыцягнуць у кватэру кантэйнер са смеццем. 

Дзеля здымкаў губазікаўцам, падобна, давялося прыцягнуць у кватэру кантэйнер са смеццем

Дзеля здымкаў губазікаўцам, падобна, давялося прыцягнуць у кватэру кантэйнер са смеццем

Павел Латушка таксама паведаміў пра ператрусы ў сваім доме і ў іншых сяброў каманды НАУ. 

«Сёння да родных многіх супрацоўнікаў каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, а таксама ў кватэры, дзе яны раней пражывалі, прыйшлі з вобшукам супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў. 

Па нашых звестках, гэта адбываецца адначасова, масава і тычыцца прадстаўнікоў многіх дэмакратычных сілаў Беларусі», — піша канал палітыка. 

Сёння ў Мінску праходзяць масавыя ператрусы. Дакладна вядома як мінімум пра шэсць такіх фактаў. 

Праваабронцы «Вясны» паведамляюць, што сілавікі прыходзяць да людзей, нібыта звязаных з КР, з пастановамі на ператрус паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

здрада дзяржаве (арт. 356 КК);

змова або іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады (арт. 357 КК);

заклікі да санкцый (арт. 361 КК);

стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім (арт. 361-1);

фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-2 КК);

садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 КК).

Пра пераслед людзей, звязаных з КР, паведамляюць і тэлеграм-каналы сілавікоў — яны называюць гэта «папярэднім этапам падрыхтоўкі да выбараў у Каардынацыйную раду». 

Санкцыю на ператрусы па «справе выбараў у Каардынацыйную Раду» падпісаў генпракурор Андрэй Швед, пішуць праваабаронцы. Таксама на маёмасць людзей, якія праходзяць па гэтай справе, паводле праваабаронцаў, накладваецца арышт.

Выбары ў Каардынацыйную раду папярэдне плануюцца на пачатак сакавіка. Механізм галасавання будзе залежаць ад таго, якая канцэпцыя фармавання рады будзе прынята. Галасаванне, найхутчэй, пройдзе анлайн з выкарыстаннем платформы «Новая Беларусь». Арганізатары спадзяюцца, што ўдзел у ім возьмуць 100 тысяч чалавек.

Цяпер Каардынацыйная рада рашае, як правесці свае выбары. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?