Аляксандр Лукашэнка наведаў 25 лютага 2022 года Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі

Аляксандр Лукашэнка наведаў 25 лютага 2022 года Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі

Гаворка ідзе пра такійскую некамерцыйную арганізацыю «Падтрымка пацыентаў з цяжкімі захворваннямі».

У 2021—2022 гадах яна без адмысловага дазволу адправіла ў Беларусь трох пацыентаў з Японіі і атрымала за паслугі больш за 130 млн іен (каля 1 млн даляраў).

Дырэктар НКА 62-гадовы Хірамічы Кікучы (Hiromichi Kikuchi) быў арыштаваны 7 лютага 2023 года па падазрэнні ў парушэнні закона аб перасадцы органаў.

Паліцыя канфіскавала ў звязаных з НКА асоб спіс са 150 прозвішчамі, якія былі зацікаўлены ў аперацыі па трансплантацыі.

Падчас аперацый па трансплантацыі органаў у адной з клінік Беларусі тады загінулі два японскія пацыенты, бо ў іх развіліся ўскладненні «з-за непрафесійнага падыходу мясцовых хірургаў», па ацэнцы дактароў Японскага таварыства трансплантолагаў. 

Здымак з фотарэпартажу пра наведванне Лукашэнкам Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі ў 2022 годзе

Здымак з фотарэпартажу пра наведванне Лукашэнкам Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі ў 2022 годзе

Выжыць здолеў толькі адзін пацыент з трох. Усе яны перад гэтым заплацілі за аперацыі ў Беларусі значна больш за рынкавую цану, паведамілі тады ў японскай паліцыі.

І цяпер, паводле рашэння акруговага суда Токіа ад 28 лістапада, дырэктар НКА Хірамічы Кікучы быў прыгавораны да 8 месяцаў пазбаўлення волі і 6700 даляраў штрафу. Сам Кікучы не прызнаў сябе вінаватым і падаў апеляцыю ў Вярхоўны суд Японіі.

Гэты прысуд з'яўляецца беспрэцэдэнтным для краіны па дадзенай катэгорыі злачынства, адзначыў тэлеканал NHK World-Japan.

Адным з матываў злачынства было названа жаданне забяспечыць пацыентам хутчэйшы доступ да аперацый па перасадцы органаў, бо «ў Японіі людзі звычайна іх чакаюць доўга».

Нагадаем, што поспехамі ў галіне транспланталогіі ў лютым 2022 года ў прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі выхваляўся дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо.

Менавіта гэты цэнтр праводзіць навуковыя даследаванні па ўсіх напрамках сучаснай медыцыны, зыходзячы з напрацовак, звязаных з транспланталогіяй.

За перыяд з 2008 да 2021 года было выканана больш за 3 тысячы трансплантацый органаў.

Па словах Румо, у 2021 годзе цэнтр зарабіў на замежных пацыентах больш за 10 млн даляраў.

Румо асабліва хваліўся перад Лукашэнкам кліентамі з Ізраіля і Японіі.

Чытайце таксама:

«Гэта катастрофа для канкрэтнага чалавека, але не для сістэмы». Пацыенты і доктар распавялі пра недахоп лекаў у шпіталях

«Нас кантрабандай перавезлі ў Беларусь». Мігранты на мяжы з Фінляндыяй распавялі, як яны туды трапілі

«Ёсць новыя абставіны». МУС Літвы прапануе вярнуцца да пытання ўніфікацыі санкцый у адносінах да беларусаў і расейцаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?