Фота: zviazda.by

Фота: zviazda.by

Выхад на лёд у Мінску строга забаронены ў сталіцы, паведаміў БелТА вядучы спецыяліст Мінскай гарадской арганізацыі Таварыства выратавання на водах Васіль Нікалайчук.

На вадаёмах сталіцы ідзе ўтварэнне лёду.

Васіль Нікалайчук удакладніў, што лёд нетрывалы (яго таўшчыня складае ад 0 да 5 см, а павінны быць не менш за 7 см), і пакрыты снегам. У некаторых месцах ёсць прамыіны. Выхад на лёд мінчукам забаронены.

Тым часам у Беларусі ўжо зафіксавана некалькі выпадкаў у лістападзе, калі людзі, выйшаўшы на лёд, правальваліся і танулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0