Фота ілюстрацыйнае. Крыніца: сацсеткі

Фота ілюстрацыйнае. Крыніца: сацсеткі

Філіп Гулы, праўда, падкрэсліў, што гэта суб'ектыўныя ацэнкі, заснаваныя на асабістым аналізе і назіраннях, а афіцыйная статыстыка, якая ідзе з затрымкай часу, можа даць іншыя лічбы.

Паводле назіранняў Гулага,

«мала ў каго з аб'ектаў размяшчэння сярэдняя загрузка ў гэтым годзе перавышала 75 працэнтаў. Але мы разумеем, што ў вялікай колькасці загрузка не перавышае 50 працэнтаў, у кагосьці ніжэйшая за 45 працэнтаў».

Пры гэтым ён адмыслова падкрэслівае, што не бярэ тут у разлік санаторыі, у якіх з загрузкай усё нармальна.

Прычыны змяншэння папулярнасці ў расіян беларускага кірунку Філіп бачыць у тым, што ў Расіі, адкуль у асноўным турысты ў Беларусь толькі і едуць,

«за кошт мер падтрымкі галіны расце нумарны фонд — больш чым на 15 працэнтаў у 2023 годзе ў параўнанні з 2022-м, адкрываюцца новыя выязныя напрамкі: напрыклад, Тайланд «паглынуў» 2 млн расіян».

Пры гэтым маржынальнасць і рэнтабельнасць турпрадпрыемстваў, нягледзячы на скарачэнне агульнай плыні турыстаў, нібыта нават павялічылася, то-бок іх даходы выраслі, сцвярджае Гулы.

Чытайце таксама:

Crowne Plaza Minsk закрыўся. Што адбылося і які сігнал атрымаў гатэльны бізнэс

Ад 205 да 1500 рублёў: варыянты сустрэць Новы год у «гістарычным стылі»

У мінскіх гатэлях на навагоднія святы ўжо зарэзервавалі пераважную большасць нумароў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?